|
Настаўнік Івайіцкі, чалавек малады, але незвычайна сур’ёзны, ідзе, каб яшчэ раз убачыцца з Таганком. Як кажуць у Казельшчыне, ён вельмі стары: яму сто восем, ён славутасць. Настаўніка хвалююць дзіўныя думкі: падумаць толькі - пры Таганку прайшло адно з самых цудоўных стагоддзяў! Сколькі было за . гэтае стагбдцзе пераваротаў, адкрыццяў, войнаў, . сколькі жыло, славілася і памерла вялікіх людзей! А ён ніколі ведаць не ведаў пра ўсё гэта. Цэлых сто год бачыў ён толькі гэтыя канаплянікі! I сядзіць ён так .пакорліва, так нерухома. Апусціў плечы, склаў на худых каленя.х чорныя, высушаныя за стагоддзе рукі, перахрысціў скрыўленыя працай пальцы. 3-пад насунутай шапкі відаць канцы рэдкіх броваў, стомлена прыўзнятых. Выцвілыя вочы нічога не выражаюць. Ён, гэты стагадовы чалавек, яшчэ чуе, бачыць, помніць усё, што трэба зрабіць па гаспадарцы, ведае, дзе што ляжыць... I ўсё ж ён у забыцці, у свеце сваіх далёкіх успамінаў. Каб правільна выбіраць канчаткі назоўнікаў 2-га склансння ў М. скл. адз. ліку, неабходна адрозніваць асабовыя і неасабовыя назоўнікі. Асабовыя назоўнікі маюць наступныя канчаткі: -е - пры аснове на цвёрды зычны (Максім - пры Макете, сын - аб сыне), -у - пры аснове на зацвярдзелы зычны і г, к, х (пры будаўніку, гпедачу, Алегу), -ю- з асновай на мяккі зычны (аб вучню, герою, Сяргею). Назоўнік Таганок асабовы (прозвішча чалавека), аснова заканчваецца на к, таму ў М. скл.: пры Таганку. |